З сустрэчы з выбаршчыкамі кандыдата ў прэзідэнты ЗША выгналі мусульманаў

Tampa Bay Rays v New York YankeesУ амерыканскім штаце Паўднёвая Караліна мусульманаў выгналі з перадвыбарчай сустрэчы кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў мільярдэра Дональда Трампа, адным з пунктаў праграмы якога з’яўляецца ісламафобія.

Ахоўнікі выпіхнулі з залы мусульманіна Джыбрыла Хафа за тое, што ён выкрыкнуў “Праблема не ў ісламе”, паведамляе ru.euronews.com.

Мусульманка Роўз Хамід была выгнаная за тое, што яна была апранутая ў хіджаб, а на яе сукенцы былі напісаныя словы “Салям, я прыйшла з мірам” і налепленая жоўтая зорка са словам “мусульманін”. Жанчына падчас сустрэчы не вымавіла ні слова.

Адным з пунктаў перадвыбарчай кампаніі Трампа з’яўляецца прапанова ўвесці забарону на ўезд мусульманаў на тэрыторыю Злучаных Штатаў.

Роўз Хамід патлумачыла матывы свайго з’яўлення на сустрэчы з Трампам: «Маёй мэтай было даць зразумець людзям, што тое, што кажа Трамп, няварта кандыдата ў прэзідэнты».

Савет па амерыкана-ісламскіх адносінах запатрабаваў ад Трампа выбачыцца перад Роўз Хамід за выгнанне са сходу выбаршчыкаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі