Грамадзянін Даніі загінуў у ДТЗ на Століншчыне

дтп

У Столінскім раёне раніцай 10 студзеня на дарозе Р6 Івацэвічы – Пінск – Столін ў ДТЗ загінуў 72-гадовы грамадзянін Даніі. Пра гэта паведамілі ў Брэсцкай ДАІ.

ДТЗ адбылося каля каля 09.05. Датчанін на аўтамабілі “Таёта-Скарлет” на 144-м кіламетры выехаў на сустрэчную паласу. Адбылося лабавое сутыкненне з аўтамабілем “Мерседэс-Бенц”, за рулём якога была 42-гадовая жыхарка Пінска.

Вадзіцель “Таёты” загінуў на месцы, а жанчына з цяжкімі траўмамі шпіталізавана.

Загінулы грамадзянін Даніі жыў у Століне і раней шэсць разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за невыкананне хуткаснага рэжыму.

Ідзе праверка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
11.01.2016 Здарэнні| Тэгі: , ,




Блогі