Малыя вернікі БАПЦ у Нью-Ёрку сабраліся на калядную ялінку (відэа)

48fa8-clip-46kb

10 студзеня ў кафедральным саборы Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Брукліне (Нью-Ёрк, ЗША) сваіх сяброў сабрала дзіцячая калядная ялінка.

Сёлета маленькія і дарослыя артысты пад кіраўніцтвам Вольгі Талатынік с дапамогай мастачкі Наталлі Сарагавец і Змітра Кавалёва прадставілі гледачам спектакль-батлейку.

З асаблівым нецярпеннем дзеткі чакалі прыходу Святога Мікалая з вялікім мехам падарункаў і парадавалі яго беларускімі вершамі і песенькамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі