Паліцыя Кёльна дапускае, што напады на мігрантаў здзяйсняюцца з помсты

полицияПаліцыя Кёльна, каментуючы напады на мігрантаў, учыненыя 10 студзеня, заяўляе, што версія здзяйснення гэтых нападаў з пачуцця помсты найбольш верагодная, аднак не адзіная.

Падчас аднаго з інцыдэнтаў на групу з 6 пакістанцаў напалі два дзесяткі мясцовых жыхароў, дваіх мігрантаў прыйшлося ненадоўга шпіталізаваць. У гэты ж дзень пяцёра мужчынаў напалі на выхадца з Сірыі, ён лёгка паранены, паведамляе ВВС.

Па дадзеных на 11 студзеня, колькасць устаноўленых злачынстваў, учыненых у навагоднюю ноч у Кёльне, дасягнула 516. 40% з іх звязаныя з сэксуальнымі дамаганнямі.

Па фактах шэрагу з гэтых злачынстваў арыштаваныя 30 мігрантаў, з якіх 18 мелі статус кандыдатаў на атрыманне ў краіне прытулку. Большасць іх абвінавачваюць у рабаванні і разбоі, а не ў сэксуальных дамаганнях.

Канцлер Германіі Ангела Меркель прапануе спрасціць дэпартацыю мігрантаў, якія ўчынілі злачынствы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі