У гандлёвым цэнтры Багдада 17 чалавек загінулі ў выніку нападу тэрарыстаў

багдадУ сталіцы Ірака Багдадзе ўвечары 11 студзеня ў выніху нападу з захопам закладнікаў па папярэдніх дадзеных службы бяспекі загінулі 17 чалавек.

Напад на гандлёвы цэнтр пачаўся на прылеглай да яго тэрыторыі – узброеныя людзі адкрылі стральбу, уварваліся унутр і захапілі некалькі чалавек у закладнікі, паведамляе ВВС.

Супрацоўнікі сілаў бяспекі ачапілі гандлёвы цэнтр, а потым пачалі штурм будынка. Двое з нападнікаў узарваліся, выкарыстоўваючы пасы смяротнікаў, разам з імі загінулі некалькі закладнікаў. Яшчэ два нападнікі былі забітыя ў перастрэлцы, чацвёра арыштаваныя.

Прадстаўнікі сілаў бяспекі пераконваюць, што на дадзены момант усе нападнікі абясшкоджаныя.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі