У Нясвіжы і Салігорску без вады і цяпла засталіся 774 жылыя дамы

вода

У Салігорску больш за 760 жылых дамоў сем гадзiн былі без гарачай і халоднай вады ў суботу, 9 студзеня. Гэта было звязана з планавай заменай апорнай арматуры трубаправода, паведамілі ў МНС.

Без вады засталіся 555 шматкватэрных і 211 прыватных дамоў. Гарадскія службы арганізавалі падвоз вады.

Акрамя таго, у Нясвіжы без водазабеспячэння засталіся восем шматкватэрных дамоў і сярэдняя школа і таксама з-за рамонтных прац на трубаправодзе цеплатрасы.

Гарачай і халоднай вады не было тры з паловай гадзіны.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі