Абясточаныя 48 населеных пунктаў у чатырох абласцях Беларусі
Без электразабеспячэння застаюцца 48 населеных пунктаў у Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Мінскай абласцях. Пра гэта паведамілі ў МНС Беларусі.
Аварыйныя брыгады вядуць аднаўленчыя работы.
Па дадзеных “Белэнерга” з 06.00 11 студзеня да 6.00 12 студзеня былі абясточаныя 80 населеных пунктаў.
На 7.00 у Мінскай вобласці без электразабеспячэння былі 56 населеных пунктаў, пяць МТФ, дзве кацельні ў Любанскім, Слуцкім, Старадарожскім і Салігорскім раёнах.
Вядзецца маніторынг сітуацыі. Для ўборкі снегу на дарогах Мінскай вобласці былі задзейнічаны 624 адзінкі тэхнікі і 709 рабочых.
Сёння з-за цыклону захаваюцца складаныя ўмовы надвор’я і МНС рэкамендуе ў любы няштатнай сітуацыі неадкладна тэлефанаваць па тэлефонах 101 ці 112.
Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
12.01.2016
Здарэнні|
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У МінДВ адкрылі аддзяленне царкоўнага мастацтва 07.07.2022 15:24
- У Мінску затрымалі пастара царквы «Новы Запавет» і арыштавалі ягоную жонку 07.07.2022 09:00
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
Фотарэпартаж
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)