Магутны цыклон Даниэлла 12 студзеня створыць ў Беларусі вельмі складаную абстаноўку

снег

 

Найбольш складаная абстаноўка з-за цыклона “Даниэлла” у Беларусі 12 студзеня будзе ў першай палове дня, паведаміла інспектар прапаганды Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Наталля Шынгель.
Паводле яе слоў, складанае становішча захаваецца на працягу ўсяго дня, перадае БЕЛТА.

Цыклон будзе праходзіць з паўднёвага захаду Еўропы праз цэнтральныя рэгіёны краіны на паўночны ўсход Расіі. Чакаюцца працяглыя снегапады і завеі, па поўдні – снег з дажджом, вецер з парывамі да 18 м /с. Днём у краіне чакаецца тэмпература ад мінус 5 да плюс 5.

МНС Беларусі раіць аўтамабілістам устрымлівацца ад паездак на асабістым аўтатранспарце, машыны паркаваць удалечыні ад дрэў.

Тым, хто ў дарозе, лепш рухацца толькі па вялікіх дарогах і шашы, пры выхадзе з машыны не адыходзіць ад яе за межы бачнасці, пры няспраўнасці або пры вельмі дрэннай бачнасці ўключыць аварыйную сігналізацыю, спыніцца на абочыне і чакаць дапамогі ў аўтамабілі (рухавік пакінуць уключаным , прыадчыніўшы шкло для вентыляцыі і прадухілення атручвання ўгарным газам).

На вуліцы лепш абыходзіць хісткія будынкі, пазбягаць дрэў і збудаванняў падвышанай рызыкі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі