Меркель: Трэба змагацца з прычынамі, якія робяць людзей уцекачамі

антиУ нямецкім Лейпцыгу 11 студзеня 3 тысячы чалавек выйшлі на антымусульманскую дэманстрацыю, арганізаваную мясцовымі праварадыкаламі. Нагодай для маніфестацыі сталі навагоднія напады на жанчын у Кёльне і іншых гарадах.

Адначасова ў горадзе прайшла маніфестацыя праціўнікаў ксенафобіі, у якой удзельнічала такая ж колькасць жыхароў Лейпцыга, паведамляе ru.euronews.com.

Каб пазбегнуць сутыкненняў, цэнтр горада патрулявалі каля 2 тысячаў паліцэйскіх, аднак каля 250 ультраправых змаглі зладзіць беспарадкі, падпальваючы петарды і разбіваючы вітрыны.

Канцлер Германіі Ангела Меркель адмяніла паездку на эканамічны форум у Давос і паехала на сустрэчу з бізнесменамі ў Майнц, дзе заявіла аб неабходнасці празрыстых межаў у Еўропе і прызнала пры гэтым часовую няздольнасць уладаў рэагаваць на нашэсце нелегалаў.

“Сёння нечакана мы сутыкнуліся з новым выклікам: уцекачы прыязджаюць у Еўропу, і мы апыняемся безабароннымі. Нам варта ўзмацніць барацьбу з прычынамі, якія прымушаюць людзей станавіцца ўцекачамі. І тады мы будзем здольныя справіцца з задачай, якую паставілі сабе ў гэтым годзе: значна скараціць колькасць уцекачоў”, – заявіла Меркель.

Нягледзячы на тое, што ўдзельнікі антыісламскай дэманстрацыі паводзілі сябе агрэсіўна і выкрыквалі згявагі ў бок Меркель, іх колькасць аказалася ўдвая меней за прагназаваную.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі