Сёння сярод мучаніц Праваслаўная Царква ўспамінае былую бальшавічку

марія1

Сення Руская Праваслаўная Царква адзначае 70-тыя ўгодкі скону мучаніцы, якая паспела пабыць бальшавічкай, а потым стала шчырай верніцай, ратавала храм, за што і паплацілася. Размова ідзе пра Марыю Данілаву.

Марыя Фёдараўна Данілава была дынастычнай ткачыхай з Яраслаўшчыны. Нарадзілася ў 1884-м у сям’і ткача. І сама працавала матальшчыцай і ткачыхай. У 1917-м захапілася ідэяю рабоча-сялянскай улады. У 1918-м уступіла ў ВКП(б) – Усерасійскую камуністычную партыю (бальшавікоў).

Але ў 1920-м у жыцці Марыі Фёдараўны адбыўся нейкі пералом: яна з партыі выйшла і стала рэўнаснай царкоўніцай. За тыя гады, што ёй заставалася пажыць на свабодзе, яна ўвайшла ў царкоўны савет, стала старастай царквы. Хадзіла па вёсках і збірала подпісі супраць закрыцця царквы, а калі тая ў 1936 годзе ўсё ж была закрыта, ездзіла ў Маскву і Яраслаўль хадайнічаць аб яе паўторным адкрыцці.

У сакавіку 1937 года арганізавала групу вернікаў у колькасці 70-80 чалавек, якія рушылі да сельсавету з патрабаваннем адчыніць царкву і там былі разагнаныя міліцыяй. У лістападзе 1937 была асуджана на 10 гадоў зняволення ў ІТЛ як «удзельніца контррэвалюцыйнай  царкоўна-паўстанніцкай групіроўкі”, за “удзел у нелегальных зборышчах, пагромна-паўстанніцкую прапаганду”. 12 студзеня 1946 года яна сканала ў лягеры пры нявысветленых абставінах. Пахавана ў брацкай магіле на тэрыторыі лагера.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі