У Лондане ў гэтым годзе пабудуюць беларускую царкву

церковь

Грэка-каталіцкую царкву святога Кірылы Тураўскага і Усіх Святых заступнікаў беларускага народа пабудуюць  у Лондане ў гэтым годзе побач са знакамітай Бібліятэкай імя Скарыны.

7 лютага ў Лондане закладуць краевугольны камень царквы з удзелам кіраўніка грэка-каталіцкай епархіі Святой Сям’і біскуп Глеба Ланчыны і Апостальскага нунцыя ў Вялікабрытаніі Антоніо Меніні. Пра гэта паведаміў «Нашай Ніве» грэка-каталіцкі святар у Лондане а. Сяргей Стасевіч.

Праект спалучае элементы сучаснай архітэктуры і традыцыйнай архітэктуры беларускіх храмаў. Яго стварыў малады лонданскі архітэктар кітайскага паходжання Цзывай Рафаэль Со, вернік беларускай грэка-каталіцкай царквы.

Завяршыць будаўніцтва намечана восенню гэтага года.

Беларускі грэка-каталіцкі прыход існуе ў Лондане ўжо амаль 70 гадоў. Тут служылі Чэслаў Сіповіч, першы пасля ліквідацыяй Уніі грэка-каталіцкі біскуп, і Аляксандр Надсан, асветнік, вучоны, перакладчык, які памер ў мінулым годзе. Беларускія грэка-каталіцкія святары ў Лондане стварылі Бібліятэку імя Скарыны, найбуйнейшую беларускую бібліятэку за межамі Беларусі.

carkvalondan3-it484

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі