У Мінскім раёне кіроўца пасля ДТЗ пакінуў паміраць жанчыну з дзіцем

ДТП

У Мінскім раёне ў ноч з 11 на 12 студзеня кіроўца пасля ДТЗ кінуў пацярпелае дзіця і аўтамабіль і збег з месца здарэння, паведамілі ў МУС Беларусі.

ДТЗ адбылося каля вёскі Беліца. Неўсталяваны кіроўца на аўтамабілі “Опель”, які належыць беспрацоўнаму мінчуку, з’ехаў з праезнай часткі і ўрэзаўся ў слуп.

Пенсіянерка з вёскі Бараўляны, якая ехала з ім, загінула, а пяцігадовая дзяўчынка пацярпела. Яна шпіталізавана.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі