Арыштаваны ў Паўночнай Карэі пастар спадзяецца вярнуцца ў Канаду

Рэпарцёрам тэлеканала CNN удалося ўзяць інтэрв’ю ў Х’ён Су Ліма, пратэстанцкага пастара з Канады, арыштаванага ў Паўночнай Карэі па абвінавачванні ў выкарыстанні рэлігійнай прапаганды ў мэтах арганізацыі дзяржаўнага перавароту.

Пасля пасяджэння суда ў снежні Ліма ўтрымлівалі ў працоўным лагеры. Ён – адзіны зняволены. Лім працуе па восем гадзін у дзень і шэсць дзён на тыдзень, капаючы ямы для пасадкі яблынь ў турэмным садзе. За зняволеным пастаянна сочаць два канваіры. Ён адбывае пажыццёвае зняволенне і не мае кантакту з навакольным светам.

Як распавядае пастар Лім, спачатку працаваць было цяжка, але з часам прывык і цяпер суцяшае сябе думкай аб тым, што фізічныя нагрузкі яму карысныя. Па назіраннях журналістаў, ён выглядае здаровым, аднак мехаватая роба зняволенага не дазволіла зрабіць высновы аб яго вазе.

На пытанне аб тым, у чым мае патрэбу зняволены, пастар Лім адказаў, што яму патрэбна толькі Біблія і свежыя лісты ад сваякоў. Вязень атрымліваў лісты ад сям’і двойчы, але ў адказ ліст яму ўдалося перадаць толькі адзін раз праз шведскіх дыпламатаў у Пхеньяне. Лім з нецярпеннем чакае адказу, але як адзначыў прадстаўнік сям’і Лімаў, ліст пакуль што атрыманы не быў.

Па матэрыялах CNN.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі