Гродзенцы сабралі грошы на свята для праблемных дзяцей
У аграсядзібе ў Каробчыцах пад Гродна 10 студзеня Гродзенскае дабрачыннае таварыства падвяло вынік маштабных гарадскіх акцыяў «Я не самотны!» і «Навагодні цуд-2015» у фармаце вялікага дзіцячага свята.
Падчас акцыі «Я не самотны!» гараджане змаглі сабраць 68 падарункаў для дзяцей з асаблівасцямі развіцця і сродкі на правядзенне свята, а ўдзельнікі акцыі «Навагодні цуд-2015» змаглі выканаць канкрэтныя падарункавыя заказы 112 дзяцей, паведамляе orthos.org.
Удзел у выніковым святкаванні ў Каробчыцах прынялі 170 дзяцей, у тым ліку інвалідаў і сацыяльных сіротаў.
У гэты ж дзень у гарадзенскім Доме культуры «Цветліт» прайшоў калядны ранішнік для дзяцей з нядзельнай школы «Анелкi» Архірэйскага падворку і дзяцей з сем’яў з асаблівасцямі слыху, якім артысты паказалі тэатралізаванае прадстаўленне «Святая ноч», клоўны ўцягнулі ў гульні, а іерэі Мікалай Гайдук і Цімафей Наздрын ўручылі падарункі.
У гомельскім мікрараёне Навабеліца 3 і 7 студзеня праходзіла калядная дабрачынная выстава-кірмаш вырабаў дзяцей з нядзельнай школы, СШ № 15 і яслі-садка № 112. Сродкі, сабраныя на кірмашы, накіруюцца ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека, паведамляе eparhiya.by.
У Паставах настаяцель Мікалаеўскага храма пратаіерэй Валерый Пашкевіч 8 студзеня арганізаваў наведванні выхаванцамі прыходскай нядзельнай школы дзіцячага сацыяльнага прытулку і аддзялення кругласутачнага знаходжання людзей сталага ўзросту і інвалідаў.
Прыйшоўшы ў госці ў сацустановы з Віфлеемскай зоркай, дзеці праспявалі трапар, песні пра Раство, паказалі батлеечныя спектаклі, а таксама ўручылі падарункі, паведамляе eparhia992.by.
7 студзеня святар Раство-Багародзічнага кафедральнага сабора ў Салігорску пратаіерэй Рыгор Бяляцкі разам з актывістамі праваслаўнага моладзевага брацтва святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх наведаў гарадской сацыяльны прытулак, павіншаваўшы дзяцей са святам і уручыўшы падарункі, паведамляе sluck-eparchiya.by.
На наступны дзень святар і братчыкі павіншавалі маленькіх пацыентаў Салігорскай цэнтральнай раённай бальніцы, уручыўшы падарункі і паказаўшы п’есу «Нябесны анёл».
Настаяцель Нікольскага храма ў аграгарадку Гарадзячыцы – іерэй Ігар Волкаў і настаяцель Траецкага храма ў аграгарадку Таль іерэй Ігар Кавальскі наведалі з віншаваннямі Сасноўскую раённую бальніцу, дзе абышлі кожную палату.
Настаяцель храма апостала Іаана Багаслова ў аграгарадку Старобін пратаіерэй Генадзь Магілёвец разам з сёстрамі прыходскай службы міласэрнасці наведаў з віншаваннямі і падарункамі сямейны дзіцячы дом у аграгарадку Вялічкавічы.
11 студзеня канцэрт «Раство прыходзіць у кожны дом» прайшоў у Гарадзейскай школе-інтэрнаце. Удзел у падрыхтоўцы свята для сіротаў узялі святары і прыхаджане з Гарадзеі, а таксама з суседніх вёсак Вялікая Лысіца і Вялікая Ліпа. Гарадзейскія школьнікі паказалі пастаноўку «Дзед Мароз мае патрэбу ў Ісусе», а старэйшыя госці – студэнты Нясвіжскага каледжа імя Якуба Коласа – батлейку «Цар Ірад».
У Іверскім храме Бабруйска 9 студзеня віншавалі шматдзетныя сем’і вернікаў. Свята падрыхтавалі сёстры з прыходскага сястрынства святой Сафіі Слуцкай. З калядным канцэртам выступілі выхаванцы нядзельнай школы, усім сем’ям былі ўручаны падарункі, сабраныя падчас акцыі “Дары радасць на Раство”, паведамляе bobruisk.hram.by.
У Кіраўску выкладчыкі нядзельнай школы Пакроўскага храма прынеслі ў органы апекі Кіраўскага аддзела адукацыі кнігі і рукатворныя паштоўкі падарункі для прыёмных бацькоў раёна.
У дзіцячай школе-інтэрнаце ў Сянно 9 студзеня пры падтрымцы дабрачыннага Фонду духоўнага адраджэння і Асацыяцыі наймальнікаў і прадпрымальнікаў Віцебскай вобласці прайшло каляднае прадстаўленне для выхаванцаў «Святло Віфлеемскай Зоркі» з удзелам групы блазнаў «Вясёлы доктар».
Удзел у свяце ўзялі благачынны Сенненскай акругі пратаіерэй Мікалай Валачковіч і кіраўнік дыяканічнага цэнтра Іна Касцюковіч, паведамляе vitprav.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)