Сурагатнае мацярынства можа быць забаронена ў Каліфорніі

Дзве гучныя справы разглядаюцца ў судзе штата Каліфорнія (ЗША), у якіх сурагатныя маці, будучы цяжарнымі трайнятами, адмовіліся зрабіць аборт.

У абарону маці выступіла каліфарнійская арганізацыя «Цэнтр біяэтыкі і культуры». Як заявіў Крыстафер Уайт, кіраўнік аддзела даследаванняў і адукацыі ЦБК, сурагатнае мацярынства варта забараніць, бо гэта працэдура «робіць жыццё таварам» і прыводзіць да эксплуатацыі жанчын з малазабяспечаных слаёў насельніцтва.

Адна з ісціц, 47-гадовая Меліса Кук, заявіла, што закон штата Каліфорніі аб сурагатным мацярынстве парушае яе канстытуцыйныя правы. Кук, якая выношвае трайнят для 50-гадовага кліента, папрасілі пазбавіцца ад аднаго з дзяцей шляхам аборту. Меліса, прытрымліваючыся пралайф-поглядаў, адмовілася ад аборту і ў зараз спрабуе дамагчыся матчыных правоў і абароны ад магчымага пазову супраць яе па факце адмовы ад аборту. Джудзіт Даар, старшыня камітэта па этыцы Амерыканскага таварыства рэпрадуктыўнай медыцыны, адзначыла, што суд наўрад ці надзеліць Кук бацькоўскім правамі. Нягледзячы на ​​тое, што стандартны дагавор аб сурагатным мацярынстве ўключае ў сябе пункт пра аборт, заказчык не мае права прымусіць маці да яго выканання, заўважыла Даар. Зараз адказчык адмовіўся ад сваіх патрабаванняў і пагадзіўся выхоўваць ўсіх траіх дзяцей.

Іншая жыхарка Каліфорніі Брытніроўз Торэс стала сурагатнай маці па кантракце, згодна з якім ёй належалася 25000 даляраў за аднаго дзіцяці і 5000 – за два і больш дзяцей. У выніку працэдуры штучнага апладнення Торэс зацяжарыла трайнятамі. Заказчыкі папрасілі Торэс зрабіць аборт аднаго дзіцяці. Яна адмовілася ад аборту, прапанаваўшы забраць нежаданае дзіця сабе, аднак заказчыкі адмовіліся.

Уайт выказаў надзею, што падобныя цяжбы прыцягнуць увагу грамадскасці і заканадаўцаў і ў выніку прывядуць да забароны сурагатнага мацярынства.

Па матэрыялах CNA.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі