У Шчучыне група цвярозасці адсвяткавала першыя ўгодкі

алкоУ Шчучыне праваслаўнае таварыства цвярозасці «Міхайлаўскае», створанае пры Міхайлаўскім храме, адсвяткавала сваю першую гадавіну.

Год таму ініцыятарамі стварэння таварыства сталі чальцы групаў Ананімных Алкаголікаў, якія адчувалі патрэбу ў больш глыбокім духоўным асэнсаванні хваробы алкагалізму. Выздараўліваючыя алкаголікі звярнуліся да праваслаўнага духавенства з просьбай аб духоўным акармленн, пасля чаго духоўнікам таварыства стаў настаяцель Пакроўскага храма ў вёсцы Орля іерэй Ігар Марчык, які сустракаецца з чальцамі таварыства кожны тыдзень, паведамляе orthos.org.

Святкаванне прайшло ў вёсцы Орля на прыходзе духоўніка. Пасля Боскай літургіі, за якой маліліся ўсе чальцы таварыства цвярозасці, у залі нядзельнай школы адбылася агульная трапеза, гасцямі якой сталі клірык ваўкавыскага Петрапаўлаўскага сабора іерэй Аляксандр Багдан, чальцы ваўкавыскай групы Ал-Анон для сузалежных і чальцы таварыства цвярозасці «Пакроўскае» з Гродна.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі