Ва Украіне хасід напаў на дэпутата-нацыяналіста

хасидыВа Украіне ва Умані ў Чаркаскай вобласці 12 студзеня артадаксальны габрэй-хасід кінуўся з нажом на дэпутата гарсавета ад украінскай радыкальна-нацыяналістычнай партыі «Свабода» Сяргея Аляксеева.

Паводле словаў дэпутата, канфлікт адбыўся з-за расчысткі дарогі. Аляксееў звярнуўся да хасідаў з просьбай прыбраць машыны, каб камунальная машына магла пад’ехаць да месца расчысткі, паведамляе telegraf.by.

«Хтосці з паломнікаў кінуў мне пад ногі петарду. Я абурыўся. Запытаўся, што яны сабе дазваляюць. Адзін выцягнуў нож і кінуўся на мяне. Ледзьве не зарэзаў. Сутыкненне бачылі таксісты. Паднялі шум. Злавілі аднаго эфіёпа. Выклікалі паліцыю, патэлефанавалі у СБУ. Паліцыя пагутарыла з затрыманым эфіёпам і адпусціла», — распавёў Аляксееў.

Паліцыя ўжо адкрыла крымінальную справу па факце нападу на дэпутата гарсавета ва Умані.

Хасідскія паломнікі штогод з’язджаюцца ва Умань на магілу равіна Нахмана, праўнука заснавальніка хасідызму Ісраэля Баал Шэм Това.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі