За “няветлівыя” смс Мінгарвыканкама адказваць прыйшлося МНС (абноўлена)

снегапад _14

 

МНС і Мінгарвыканкам 14 студзеня рассылалі SMS, у якіх прасілі вадзіцеляў чысціць снег каля машын і ў дварах. “Пераканаўча просім прыбраць снег ля машына-месцаў і ў дварах. Гарвыканкам”, – гаварылася ў паведамленнях, якія расслылали з дапамогай усіх мабільных аператараў Беларусі.

Пасля гэтых масавых рассылак МНС звярнулася да людзей з просьбай пры атрыманні SMS не тэлефанаваць на нумар 101, каб не загружаць лінію і не перашкаджаць прымаць рэальныя выклікі.

Гэтыя рассылкі SMS Мінгарвыканкама выклікалі масу негатыўных водгукаў у сацсетках: “Навошта было з нумара 101 рассылку рабіць?”, “Ды хто іх ветлівасці вучыў” і да т.п.

Людзі пісалі, што пасля атрымання “пераканаўчай” SMS жаданне добраахвотна прыбіраць снег, бясплатна дапамагаючы гарадскім службам, значна зменшылася, перадае Еўрарадыё.

Людзі прыбіралі самі, дапамагалі без усялякіх смсок. На іх думку, калі ўжо пісаць, дык ужо лепей было нешта накшталт “Просім дапамагчы прыбраць снег у дварах. Вялікі дзякуй!”

У каментары КУКУ кіраўнік прэс-службы Мінгарвыканкама Людміла Высоцкая з нагоды SMS і заўвагі мінчан, што ў паведамленнях было слова “добры дзень”, адказала: «А чаму мы павінны вітацца? Па-першае, мы абмежаваныя (паўза) у знаках, калі вы разумееце. А па-другое, мы ж просім. Не пішам, што будуць прыняты меры, калі вы не ўбярэце».

KYKY адзначае, што слова «Добры дзень» нядрэнна ўпісалася б у SMS замест слова «пераканаўча» – усяго на адзін знак больш.

У сувязі з моцнымі снегападамі ДАІ нагадвае, што будуць ачышчацца вуліцы ад снегу, і просіць прыбраць з праезнай часткі аўтамабілі, якія перашкаджаюць снегаўборачнай тэхніцы, інакш іх эвакуіруюць.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі