Нацбанк: у банкаў няма прычын для абмежаванняў па валютных аперацыях
Нацбанк Беларусі не бачыць аб’ектыўных прычын для ўводу банкамі абмежаванняў па валютных аперацыях.
Нацбанк ніякіх рэкамендацый банкам па ўвядзенні абмежаванняў не даваў і падобныя дзеянні банкаў не вітае. Пра гэта 15 студзеня заявіў начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў – прэс-сакратар Нацбанка Аляксандр Цімашэнка.
Рэгулятар лічыць, што сітуацыя на наяўным валютным рынку досыць стабільная, банкі вядуць куплю ў насельніцтва замежнай валюты і яе продаж без абмежаванняў, замежнай валюты дастаткова для продажу насельніцтву, перадае БЕЛТА.
Як адзначыў Аляксандр Цімашэнка, банкі могуць свабодна купляць валюту на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.
Паводле яго слоў, выпадкі абмежаванняў асобных валютных аперацый па банкаўскіх плацежных картках адзінкавыя і выкліканыя хутчэй суб’ектыўнымі прычынамі – банкі, відавочна, вырашаюць нейкія свае прыватныя праблемы.
Аляксандр Цімашэнка паведаміў, што прадстаўнікі рэгулятара высвятляюць ў спецыялістаў банкаў, ўводзіць абмежаванні, прычыны такіх рашэнняў.
Як паведамляла Крыніца, у кліентаў БСБ-банка ўвечары 14 студзеня былі праблемы з набыццём валюты праз СМС-банкінг. У сэрвісным цэнтры банка паведамілі, што ўведзена абмежаванне і нельга перавесці з рублёвай карткі на валютную больш 50 даляраў у суткі.
Аднак раніцай 15 студзеня ў call-цэнтры ўжо заявілі, што гэта не абмежаванні, а тэхнічныя складанасці, і дадалі, што абмежаванняў ўжо няма.
Таксама БТА Банк з 15 студзеня увёў часовыя абмежаванні на аперацыі з картамі. Для плацежных карт у беларускіх рублях на тэрыторыі Беларусі банк устанавіў забарону на правядзенне аперацый у валюце, што адрозніваецца ад валюты рахунка, пра што паведаміў на сваім сайце.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)