Папа Францішак хрысціў дзіця з Беларусі
Папа Францішак, згодна традыцыі, у свята Хросту Госпада 10 студзеня ўдзяляе сакрамэнт хросту дзецям супрацоўнікаў ватыканскіх структураў. Гэтым разам сярод ахрышчаных быў беларус – маленькі Арвід, сын супрацоўніка беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё Аляксандра Панчанкі.
Хрост адбыўся 10 студзеня ў Сікстынскай капэле падчас нядзельнай Святой Імшы, паведамляе catholic.by.
Папа Францішак ахрысціў 26 дзяцей, большасць якіх – з італьянскіх сем’яў. Таксама было ахрышчанае дзіця супрацоўніцы нямецкай рэдакцыі Ватыканскага радыё.
Каб атрымаць магчымасць ахрысціць дзіця праз паслугу Папы Францішка, бацькі звярнуліся ў Службу папскіх літургічных цэлебрацыяў, куды прадставілі звычайныя дакументы, неабходныя для хросту. Падрыхтоўку да хросту бацькі прайшлі ў парафіяльных катэхетаў па месцы жыхарства.
У якасці нябеснага апекуна для Арвіда абралі святога Яна Паўла ІІ, у гонар якога і было ахрышчанае немаўля.
«Цудоўна, што радасць нашай сям’і стала ў пэўным сэнсе агульным святам для Касцёла ў Беларусі», – кажа бацька Арвіда, каментуючы вялікі розгалас гэтага хросту ў беларускіх каталіцкіх медыях.
«Хрост з рук Пантыфіка – вельмі важная падзея для любой сямейнай гісторыі, і, канешне, мы вельмі шчаслівыя, што атрымалі такую ласку ад Бога. Зараз будзем працягваць імкнуцца, каб згодна са словамі Папы вера стала галоўнай спадчынай, якую зможам перадаць сваім дзецям», – дадае Аляксандр.
З будучай жонкай – Аўшрай з Вільні – Аляксандр пазнаёміўся ў Літве на сустрэчы францішканскай моладзі, арганізаванай віленскімі бэрнардынамі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)