У Жлобіне епіскап уручыў святару на імяніны медаль

стефанЕпіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан 14 студзеня ўзначаліў Боскую літургію ў праваслаўным храме святога Васіля Вялікага ў Жлобіне.

Па заканчэнні Літургіі ўладыка Стэфан павіншаваў настаяцеля храма пратаіерэя Васіля Піліпенку з імянінамі і ўзнагародзіў юбілейным медалём РПЦ «У памяць 1000-годдзя скону роўнаапостальнага Вялікага князя Уладзіміра», паведамляе eparhiya.by.

На богаслужбу прыехалі ігумення Успенскага жаночага манастыра ў вёсцы Казімірава Іаана (Ярац) і сёстры.

Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый ў гэты дзень за Боскай літургіяй ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра пасвяціў у іерэі дыякана Дзмітрыя Пачабута, клірыка Навагрудскай епархіі, а таксама ўзнагародзіў медалём прапачэснага Елісея Лаўрышаўскага свецкага Сяргея Місцюкевіча, які актыўна працуе пры манастыры, паведамляе eparhia.by.

Епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый ў гэты дзень здзейсніў малітоўныя спевы на пачатак новага года ў лідскім Міхайлаўскім кафедральным саборы, а пасля – Боскую літургію ў храме Усіх Святых, узнагародзіўшы пасля заканчэння службы актыўных прыхаджанаў храма граматамі і медалямі прапачэснага Елісея Лаўрышаўскага, паведамляе lida-eparhia.by.

Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел у святочны дзень наведаў Стоўбцы, дзе ўзначаліў Боскую літургію ў кафедральным саборы святой Ганны, паведамляе molod-eparchy.by.

Епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін здзейсніў святочную Боскую літургію ў манастыры Звеставання ў вёсцы Малыя Ляды, паведамляе borisoveparhia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі