БТА Банк адмяніў абмежаванні на валютныя аперацыі з картамі

банкомат
БТА Банк адмяніў абмежаванні на валютныя аперацыі з банкаўскімі картамі. Аб гэтым паведамляецца на сайце банка.

Банк адзначае, што абмежаванні па некаторых аперацыях, уведзеныя раніцай 15 студзеня, былі часовымі і насілі выключна тэхнічны характар. Гэта было звязана з неабходнасцю работ па ліквідацыі непаладак у працы сістэмы, сказана ў паведамленні на сайце банка.

Як паведамляла Крыніца, БТА Банк з 15 студзеня ўводзіў часовыя абмежаванні на аперацыі з картамі. Для плацежных карт у рублях на тэрыторыі Беларусі банк устанавіў забарону на правядзенне аперацый у валюце, што адрозніваецца ад валюты рахункі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі