Дзяржстандарт абяцае, што масавых праверак ІП не будзе

ивлев

Дзяржкамітэт па стандартызацыі ў першым паўгоддзі не будзе праводзіць праверкі дзяржаўнага нагляду адпаведнасці прадукцыі легпрама патрабаванням адпаведнага тэхрэгламенту Мытнага саюза ў ІП.

Пра гэта заявіў намеснік старшыні Дзяржстандарту Сяргей Іўлеў на нарадзе членаў грамадскага кансультацыйнага савета па пытаннях працы ІП, паведамілі ў мінэканомікі.

На нарадзе разгледжаны узнятыя бізнес-саюзамі пытанні, у тым ліку аб адказнасці за парушэнне патрабаванняў тэхрэгламентаў Мытнага саюза, ўстаноўцы і выкарыстанні плацежных тэрміналаў з 1 студзеня, правядзенні праверак падатковымі органамі па пытаннях выканання норм указа ад 16 мая 2014 года №222.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі