Лідэры правацэнтрысцкіх арганізацый правялі ў Жодзіна пікет салідарнасці з ІП

лидеры

15 студзеня лідэры правацэнтрысцкіх арганізацый Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі і Юрась Губарэвіч наведалі Жодзіна. Яны правялі лятучы пікет салідарнасці з прадпрымальнікамі.

З шыльдамi «Я – ІП» яны выйшлі ў цэнтр горада і тлумачылі людзям, што стаіць за канфліктам паміж індывідуальнымі прадпрымальнікамі і беларускім урадам, потым наведалі рынак.

“Рэпрэсіі супраць індывідуальных прадпрымальнікаў перад усім адаб’юцца на самых збяднелых слаях насельніцтва, бо звычайна нешта набываюць на рынках людзі не з самым высокім прыбыткам. Апрача таго праца ІП вельмі важная для малых гарадоў, бо папаўняе мясцовы бюджэт”, – лічыць сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, перадае ucpb.org.

На думку першага намесніка старшыні руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча, закрыццё рынкаў і пазбаўленне працы прыватных прадпрымальнікаў можна разглядаць як трагедыю для малых гарадоў.

Лідэры правацэнтрысцкай кааліцыі падалі пісьмовы зварот на імя старшыні Жодзінскага гарвыканкаму з прапановай правесці круглы стол па праблемах карупцыі ў рэгіёне.

Яны  таксама перадалi Антыкарупцыйную платформу, распрацаваную 11 палітычнымі и грамадскімі арганізацыямі Беларусі, сярод якіх правацэнтрысцкія АГП, БХД і рух «За Свабоду».

Лідары 16 студзеня наведваюць Дзяржынск (Койданава).

Яны хочуць падтрымаць індывідуальных прадпрымальнікаў, прадставіць правацэнтрысцкую альтэрнатыву і распавесці пра асноўную прычыну крызісу ў краіне – адсутнасць свабодных і справядлівых выбараў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі