Мінгарвыканкам: кошты на тавары павінны быць такімі, каб іх маглі купіць

магазины
Спецыялісты галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама штотыдзень адсочваюць ўзровень рознічных коштаў па асноўных групах тавараў, каб не дапусціць іх неабгрунтаванага росту, паведамілі ва ўпраўленні.

Цэны на тавары павінны быць такімі, каб спажывец мог іх купіць, заявілі ва ўпраўленні, перадае БЕЛТА.

Гандлёвым арганізацыям і вытворцам гарадскія ўлады рэкамендавалі больш гнутка падыходзіць да цэнавай палітыцы і ўлічваць эканамічную сітуацыю.

Як паведамлялася, з 15 студзеня Саўмін адмяніў цэнавае рэгуляванне на сацыяльна значныя тавары.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі