МНС забараніла працу шэрагу гандлёвых цэнтраў

снег на крыше

МНС вынесла забарону на эксплуатацыю шэрагу буйных гандлёвых цэнтраў у Мінскай вобласці, пакуль яны не прыбяруць з дахаў снег.

Рашэнне было прынята на пасяджэнні камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Мінскім аблвыканкаме ўвечары 15 студзеня.

Некалькі аб’ектаў гандлю былі прызнаныя патэнцыйна небяспечнымі, у тым ліку гандлёвыя цэнтры «Карона» і «Еўраопт» у Барысаве, «АЛМІ» ў Маладзечне, «Вясёлка» у Слуцку.

На пасяджэнні адзначалася, што ў сувязі з цыклонам «Эма» пры ускладненні дарожнай абстаноўкі будзе абмежаваны рух вялікагрузнай тэхнікі. Вадзіцелі змогуць перачакаць непагадзь на стаянках у населеных пунктах, кемпінгах, месцах прыдарожнага сэрвісу.

Уся снегаўборачная тэхніка знаходзіцца ў поўнай гатоўнасці да працы пры моцным снегападзе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі