Наваполацкі святар стаў госцем школьных калядных святаў
Ранішнік «Светлае свята Раство» 13 студзеня прайшоў у санаторным яслі-садзе № 18 у Наваполацку. На свята прыйшоў настаяцель царквы абраза Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» пратаіерэй Аляксандр Карандей.
Старэйшыя дзеці паказалі інсцэніроўку – гісторыю пра тры жытніх каласка, выхавальнікі падрыхтавалі выставу творчых працаў «Калядны цуд», а святар прынёс з сабой кошык шакаладак, паведамляе eparhia992.by.
Напярэдадні а. Аляксандр стаў ганаровым госцем у гарадской Дзіцячай мастацкай школе імя Івана Хруцкага, дзе адкрылася выстава калядных работаў. На памяць айцу Аляксандру падарылі карціну трэцякласніцы Яны Кармалыс.
У гэты ж дзень настаяцель гарадскога Міхайлаўскага храма пратаіерэй Аляксандр Шаховіч прыйшоў на свята «Нараджэнне Хрыстова» ў СШ №14.
У вёсцы Усялюб пад Навагрудкам 14 студзеня калядны ранішнік прайшоў у малодшых класах сельскай школы. Асобнае віншаванне для настаяцеля Міхайлаўскага храма пратаіерэя Валерыя Мароза падрыхтавалі дзеці са шматдзетных сем’яў.
Напярэдадні ў дзіцячым садзе ў суседняй Любчы адбыўся калядны канцэрт, які падрыхтавалі дзеці з нядзельнай школы пры Іллінскім храме і выхаванцы саду. Падарункі дзецям ўручыў настаяцель храма пратаіерэй Аляксандр Івойлаў, паведамляе eparhia.by.
Таксама калядныя ранішнікі з удзелам настаяцеля храма святых Кірылы і Мяфодзія пратаіерэя Вадзіма Кузьміча і старэйшай сястры сястрынства Іаана Багаслова Ірыны Кокаш прайшлі ў навагрудскіх дзіцячых садках №3 і 6.
10 студзеня калядныя канцэрты, пасля завяршэння якіх юныя вернікі атрымалі салодкія падарункі, прайшлі ў гомельскім храме абраза Божай Маці “Скоропослушница”, у раённым Доме культуры ў аграгарадку Урыцкае, дзе ганаровым госцем свята стаў настаяцель храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы пратаіерэй Арцемій Крывіцкі, а таксама пры храме Ціхвінскага абраза Божай Маці ў пасёлку Чонкі, паведамляе eparhiya.by.
У Жабінцы ў дзіцячай бібліятэцы 11 студзеня прайшла калядная сустрэча для трэцякласнікаў СШ № 3 з удзелам благачыннага Жабінкаўскай акругі пратаіерэя Сергія Петрусевіча, сообщает ekklisia.by.
Падлеткі з моладзевага брацтва пры Аляксандра-Неўскім саборы ў Кобрыне 7 студзеня вучылі вернікаў калядаваць, выконваць праваслаўную традыцыю. У першую чаргу калядоўшчыкі прыйшлі да святароў і іх сем’яў.
9 студзеня калядны ранішнік прайшоў у Параскевінскім храме ў аграгарадку Чарнаўчыцы пад Брэстам. Настаяцель храма пратаіерэй Іаан Кинчак падзякаваў дзецям за прадстаўленне і ўручыў ім салодкія падарункі.
У гэты ж дзень калядны святочны канцэрт адбыўся ў Белаазёрску. Нягледзячы на тое, што з ідэяй яго правядзення выступіла нядзельная школа пры Серафімаўскім храме, мерапрыемства атрымала агульнагарадскі маштаб. З калядным віншаваньнем да шматлікіх гараджанаў звярнуўся настаяцель пратаіерэй Сергій Утрата.
У Бярозаўцы пад Лідай 13 студзеня настаяцель храма Жыровіцкага абраза Божай Маці пратаіерэй Уладзімір Урбановіч наведаў малодшых выхаванцаў Цэнтра дзіцячай творчасці з гутаркай пра Раство, грэх і добрадзейнасць, паведамляе lida-eparhia.by.
У гэты ж дзень у Смаргоні ў гарадской гімназіі прайшлі VI “Калядныя сустрэчы”, падрыхтаваныя педагогамі з дапамогай благачыннага Смаргонскага раёна пратаіерэя Анатоля Разановіча і яго жонкі матухны Валянціны Разановіч. Тэма чытанняў гучала як «Выслоўі -крыніца мудрасці і ведаў». Святар падарыў бібліятэцы гімназіі кнігі і дыскі з фільмамі.
13 студзеня стараннямі прыхаджнаў Крыжаўздзвіжанскага прыходу ў вёсцы Вялікая Лысіца пад Салігорскам быў арганізаваны калядны ранішнік для дзяцей сельскай школы. Па заканчэнні свята настаяцель храма іерэй Аляксандр Мельнікаў запрасіў дзяцей і арганізатараў свята на чаяванне, паведамляе sluck-eparchiya.by.
7 студзеня калядны канцэрт упершыню быў арганізаваны прыхаджанамі храма Георгія Магілёўскага у аграгарадку Чырвоная Слабада па ініцыятыве настаяцеля іерэя Уладзіміра Варашкевіча. Свята прайшло ў тэатральнай залі Чырвонаслабодскага Дома культуры.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)