У Буркіна-Фасо падчас штурму захопленага баявікамі гатэля вызваленыя 33 закладнікі

фасоУ цэнтры сталіцы Буркіна-Фасо – Уагадугу – у ноч на 16 студзеня ўрадавыя войскі пачалі штурм гатэля “Splendid”, захопленага баявікамі напярэдадні вечарам. На дадзены момант вызваленыя 33 закладнікі, у т. л. міністр краіны.

Сілавікоў Буркіна-Фасо падтрымліваюць адмыслоўцы з Францыі і ЗША. Падчас штурму былі зробленыя некалькі выбухаў, на першым паверсе гатэля пачаўся пажар. Баевікі, па дадзеных штурмавікоў, забарыкадаваліся на чацвёртым паверсе гатэля, паведамляе ru.euronews.com.

Удзел у штурме прымаюць верталёты, раён нападу ачэплены сіламі паліцыі, арміі і жандармерыі, ва Уагадугу уведзеная каменданцкая гадзіна.

Увечары 15 студзеня, па словах відавочцаў, баевікі спачатку ўзарвалі аўтамабіль ля ўваходу ў гатэль, а пасля, страляючы ў паветра, уварваліся унутр чатырохзоркавага гатэля, які знаходзіцца на адной з цэнтральных авеню – Кваме Нкрума, дзе па вечарах звычайна шматлюдна.

Сілы бяспекі практычна адразу ўступілі ў бой з баевікамі, у выніку нападу загінулі каля 20 чалавек.

Галоўны лекар сталічнай бальніцы Рабэр Сангарэ паведаміў, што ў яго клініку паступілі 15 параненых у перастрэлцы.

У гатэлі “Splendid” часта спыняюцца замежныя грамадзяне, у т. л. супрацоўнікі ААН.

Адказнасць за напад ўзяла на сябе групоўка “Аль-Кайда ў краінах Ісламскага Магрыба”, – ісламскія фундаменталісты, якія базуюцца ў Алжыры.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі