Белаазёрскім школьнікам распавялі пра агульнасць святых Русі і Брытаніі

белоозерскУ дні Святак, 11 студзеня, у Белаазёрску ў школе № 3 прайшоў семінар для школьнікаў з 11-х класаў “Святыя Брытанскай зямлі: іх сувязь з Руссю” з удзелам клірыкаў праваслаўнага Серафімаўскі храма святароў Алексія Аляхновіча і іерэя Арцемія Дячка.

З дакладамі выступілі як святары, так і навучэнцы, паведамляе ekklisia.by.

Напярэдадні ў Радваніцкім сельскім Доме культуры пад Белаазёрскам па ініцыятыве прыхаджанаў храма святой Матроны Маскоўскай прайшла сустрэча-прэзентацыя зборнікаў духоўнай паэзіі «Вяртанне» і «Нябесны акіян» брэсцкага паэта Івана Дацкевіча.

Дзеці дэкламавалі вершы паэта ў суправаджэнні камернай музыкі і духоўных спеваў, у заключэнне самога паэта павіншаваў са святам Нараджэння Хрыстова настаяцель храма іерэй Аляксандр Яфімаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі