Адвентысты Кобрына сабралі дапамогу для інвалідаў
Царква адвентыстаў Сёмага дня Кобрына сумесна з упраўленнем сацыяльнай абароны насельніцтва правяла акцыю па зборы прадуктаў для інвалідаў. Сваю дапамогу таксама аказаў мясцовы масласыраробчы завод.Збор праводзіўся ў трох супермаркетах. Царква праводзіла гэтую акцыю ў краме «Еўраопт». На працягу шасці гадзін адвентысцкая моладзь і іншыя члены абшчыны сабралі 42 вялікія пакеты прадуктаў.
Калі ўсе прадукты былі сабраны і рассартаваны, іх падзялілі на тры роўныя часткі. Адна частка, разам са спісам маючы’ патрэбу людзей (усяго 51 сям’я), была аддадзена царкве з магчымасцю раздаць прадукты ў малітоўным доме. Усе гэтыя сем’і былі запрошаны ў царкву на служэнне, паведамляе Adventist.by.
Члены абшчыны і моладзь падрыхтавалі музычны, духоўны вечар, які наведалі 44 сям’і. Разам з харчовымі пакетамі яны атрымалі ў падарунак газету «Сокрытое Сокровище” і кнігу “Кіраўніцтва да Бібліі». Тым сем’ям, якія не змаглі прысутнічаць, пакеты з прадуктамі разам з падарункамі развезлі на наступны дзень па хатах.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)