Беларус спрабаваў увезці ў Польшчу цыгарэты на 1,5 млн долараў

таможня
Беларускі кіроўца быў затрыманы пры спробе нелегальна ўвесці ў Польшчу партыю цыгарэт на 1,5 млн даляраў. Мытная служба Польшчы ўзбудзіла ў дачыненні да 38-гадовага кантрабандыста крымінальную справу.

Як паведамляе прэс-служба Беластоцкай мытні, парушальніка на аўтапоездзе «Scania» затрымалі ў пункце пропуску «Будзiска» на польска-літоўскай мяжы. У грузавым аддзяленні знайшлі 450 тыс. пачкаў цыгарэт.

Кіроўца паведаміў, што вязе паперу ў Чэхію, і паказаў суправаджальныя дакументы. Але мытнікі вырашылі праверыць груз рэнтген-апаратам і затым папрасілі адкрыць скрынкі для дагляду — замест паперы там была кантрабанда.

Згодна з польскім заканадаўствам кіроўцу пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі