Музычны адвентысцкі фестываль у Мінску сабраў больш за 100 удзельнікаў
2-і моладзевы музычны фестываль «Будзь праслаўлены», арганізаваны 12 снежня ў Мінску Беларускім уніёнам цэркваў адвентыстаў Сёмага дня, сабраў больш за 100 удзельнікаў. Яго задачай было не толькі аб’яднацца ў хвале і праслаўленні Госпада, але і натхніць моладзь і падрастаючае пакаленне на прафесійны рост у музычных творчасці і выканальніцтве.
Сярод музычных калектываў было двое з блізкага замежжа: з Ніжняга Ноўгарада («Грані») і Масквы («Апгрэйд»). Гучалі як вакальныя, вакальна-інструментальныя, так і чыста інструментальныя нумары, перадае Adventist.by.
Пасля завяршэнне канцэрта са словамі падзякі да ўсіх бацькоў, дзядуль, бабуль і педагогаў звярнуўся прэзідэнт БУЦ Вячаслаў Бучнеў. Ён адзначыў, што менавіта дзякуючы іх намаганням дзеці і моладзь атрымліваюць музычную адукацыю і зараз могуць славіць Бога. Таксама не былі забытыя і музычныя кіраўнікі суполак, якія запальваюць у дзецях і моладзі запал спеваў і гульні на інструментах. Немалую ролю ў музычным фарміраванні моладзі гуляюць і пастары, многія з якіх самі добра валодаюць гульнёй на інструментах і спяваюць у хоры.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)