Папа Францішак: Мігранты таксама з’яўляюцца носьбітамі гісторыі, культуры і важных каштоўнасцяў

папаПапа Францішак 17 студзеня падчас традыцыйнай нядзельнай малітвы “Angelus” узносіў просьбы аб уцекачах, а таксама звярнуўся да некалькіх тысячаў мігрантаў, якія прыйшлі на плошчу святога Пятра ў Ватыкане з сцягамі сваіх краінаў з нагоды Дня мігрантаў і ўцекачоў.

Мігранты з’яўляюцца носьбітамі гісторыі, культуры і важных каштоўнасцяў, – заявіў пантыфік, заклікаўшы тых, хто прыйшоў на плошчу, не губляць надзею, нават калі не ўсім з іх удалося ўладкавацца на новым месцы, паведамляе ВВС.

Папа памянуў у малітве ахвяраў тэрарыстычных нападаў, якія адбыліся напярэдадні ў Інданезіі і Буркіна-Фасо.

Прызнаючы, што масавы прыток мігрантаў можа падвергнуць зменам еўрапейскія каштоўнасці і традыцыі, а таксама стаў цяжкім цяжарам для Еўропы і нясе небяспеку міжнароднага тэрарызму, Папа Францыск звярнуўся да еўрапейскіх лідэраў з просьбай не адварочвацца ад мігрантаў у сувязі з нядаўнімі падзеямі ў Кёльне.

Нагадаўшы аб тым, што, на думку многіх еўрапейцаў, хваля міграцыі “падрывае гуманістычны дух Еўропы”, Папа заклікаў Еўропу не забываць пра тое, што гуманістычныя каштоўнасці маюць на ўвазе і максімум намаганняў па вырашэнні праблемаў нелегальных мігрантаў.

Сусветны дзень мігрантаў і ўцекачоў быў заснаваны Каталіцкай Царквой у межах абвешчанага пантыфікам Года Міласэрнасці.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі