У цэнтры Мінска прайшла несанкцыянаваная акцыя “Я – IП”

ип
У панядзелак, 18 студзеня, у цэнтры Мінска ля Чырвонага касцёла прайшла несанкцыянаваная акцыя салідарнасці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі “Я – ІП”.

Сабралася чалавек 30 ІП і апазіцыі, у асноўным прадстаўнікоў АГП, уключаючы лідэра партыі Анатоля Лябедзьку, некаторыя былі з плакатамі “Я – ІП”.

Плошчу Незалежнасці ачапіла міліцыя, перадае Еўрарадыё. На тых, хто выступіў на мітынгу, складалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Затым удзельнікі акцыі з бел-чырвона-белым сцягам пайшлі да Дома ўрада і перадалі прапановы па сітуацыі з прадпрымальнікамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі