У Лідзе на Калядных чытаннях казалі пра давер паміж Царквой і грамадствам

чтенияУ Лідзе пад старшынствам епіскапа Лідскага і Смаргонскага Парфірыя 16 студзеня ўпершыню прайшлі епархіяльныя Калядныя адукацыйныя чытанні “Традыцыя і навацыі: культура, грамадства, асоба».

На царкоўна-грамадскі форум сабраліся праваслаўныя святары, педагогі, прадстаўнікі розных дзяржаўных установаў, паведамляе lida-eparhia.by.

Пасля прывітальнага слова ўладыкі Парфірыя з дакладамі выступілі прадстаўнік Лідскага райвыканкама Аляксандр Кадлубай, кіраўнікі епархіяльных аддзелаў рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі пратаіерэй Расціслаў Лямачка, сацыяльнага служэння і дабрачыннасці – пратаіерэй Уладзімір Яроміч, аддзела па моладзеваму служэнню – пратаіерэй Аляксей Глінскі.

Па выніках працы ў секцыях быў прыняты выніковы дакумент, у якім зроблены акцэнт на неабходнасці дыялогу і атмасферы любові і даверу паміж Царквой і грамадствам, а таксама паміж педагогамі і дзецьмі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі