У Мінску забараняюць працу гандлёвых аб’ектаў з нявычышчанымі ад снегу стрэхамі

крыши

У Мінску прыпыняюць працу гандлёвых аб’ектаў з неабчышчанымі ад снегу стрэхамі, паведаміла 18 студзеня на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме галоўны дзяржаўны санітарны ўрач сталіцы Наталля Жукава.

Так, з-за ня праведзеных своечасова процігалалёдных мерапрыемстваў прыпыненая праца крамы “Гіпа” па вуліцы Гарэцкага, 2, перадае БелТА.

Санслужбы ў выходныя дні праверылі тэрыторыі заправачных станцый, аддзяленняў пошты, банкаў, аб’ектаў грамадскага харчавання, сацыяльнай і спартыўнай сферы. Там, дзе не быў прыбраны снег, вінаватыя прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Калі не будуць прыняты меры, эксплуатацыю аб’ектаў прыпыняць.

Начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Сяргей Салановіч адзначыў праблему з несвоечасовай уборкай дахаў і нагадаў, што 17 студзеня ў горадзе з-за падзення наледзі пацярпелі двое дзяцей.

Як паведамляла Крыніца, снег зваліўся з брыля гіпермаркета “Гіпа” на дзіця, а наледзь з брыля балкона на дзевятым паверсе дома на Ракасоўскага, 4, корпус 4 траўмавала дзяўчынку.

17 студзеня работнікі МНС праверылі ачыстку дахаў ад снегу і наледзі 136 аб’ектаў, з іх 92 – гандлёвых. Прыпыненая праца шасці аб’ектаў.

Кіраўнік Мінгарвыканкама Андрэй Шорац даручыў трымаць сітуацыю на пастаянным кантролі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі