Амерыканскі пастар вызвалены са зняволення ў Іране

Па заяве амерыканскіх чыноўнікаў, самалёт, на борце якога знаходзіцца пастар Саід Абедыні, а таксама рэпарцёр «Вашынгтон Пост» Джэйсан Рэзаян, экс-марпех Амір Хекмаці і прадпрымальнік Сіямак Намазі, вылецеў з Тэгерана ў Жэневу.

Усе чацвёра знаходзіліся ў зняволенні ў Іране і былі адпушчаныя падчас абмену вязнямі паміж Іранам і ЗША. Па прыбыцці ў Жэневу былых палонных пераправяць на базу ВС ЗША Ландштуль ў Нямеччыне на лячэнне.

Нахме Абедыні, жонка пастара, напісала на сваёй старонцы ў «Facebook»: «Пацверджана: Саіда вызвалілі!».

Пастар Саід Абедыні быў арыштаваны ўладамі Ірана ў верасні 2013 года за прапаведванне хрысціянства. У турме яго збівалі і не прадастаўлялі медыцынскую дапамогу. На момант арышту пастар таксама кіраваў прытулкам для сірот.

Па матэрыялах CBN.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі