Будучыня габрэйскай абшчыны ў Францыі пад пагрозай

Як заявіла прадстаўніца праваабарончай арганізацыі «Human Rights First» Сьюзан Корк, пачашчэнне выпадкаў гвалту ў дачыненні габрэяў у Францыі ставіць пад пагрозу само існаванне габрэйскіх суполак у краіне.

Колькасць злачынстваў, учыненых на глебе антысемітызму, за мінулы год у Францыі ўзрасла з 423 да 851. Таксама стаў больш жорсткім і сам характар ​​злачынстваў.

Нягледзячы на ​​тое, што габрэі складаюць толькі 1% ​​ад усяго насельніцтва Францыі, больш за палову ўсіх злачынстваў на глебе міжнацыянальнай і міжканфесійнай варожасці ў краіне здзяйсняецца супраць іх. А паводле справаздачы Еўрапейскага Саюза, пра больш чым 80% падобных інцыдэнтаў наогул не заяўляецца ў паліцыю.

Акрамя славесных абразаў і дробнага вандалізму, здзяйсняюцца і больш цяжкія злачынствы. Так, у 2012 ісламісты адкрылі стральбу ў габрэйскай школе ў Тулузе, у студзені 2015-га – ля кашэрнага супермаркету ў Парыжы.

Зараз больш за сем тысяч габрэяў пакідаюць Францыю штогод. Габрэі, якія застаюцца жыць у Францыі, асцерагаюцца за сваю бяспеку, бацькі пераводзяць дзяцей з грамадскіх школ у прыватныя. Па паведамленнях многіх педагогаў, заняткі, тэмай якіх з’яўляецца Халакост або гісторыя яўрэйскага народа, сустракаюць хвалю антысеміцкіх выказванняў з боку вучняў.

Як адзначыла камісар Камісіі ЗША па пытаннях сусветнай свабоды веравызнання доктар Катрына Лантас Свет, у Францыі габрэі падвяргаюцца ціску з боку імігрантаў-мусульманаў і актывістаў партыі «Нацыянальны Фронт», якая вядзе антымусульманскую і антысеміцкую рыторыку. Па выніках сацапытання, праведзенага ў 2014 годзе, больш за палову прыхільнікаў «Нацыянальнага Фронту» прытрымліваюцца антысеміцкіх поглядаў.

Па матэрыялах CNA.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі