Гомельскія прадпрымальнікі выйшлі на акцыю пратэсту

предприниматели

У Гомелі каля 16:00 18 студзеня каля 500 індывідуальных прадпрымальнікаў сабраліся на стыхійны мітынг ля аблвыканкама на праспекце Леніна.

Яны скандавалі: “Дайце нам працу!”

Прадстаўнікі Гомельскага аблвыканкама прапанавалі ім правесці перамовы ў ДК “Юнацтва”. З ІП сустрэўся намеснік старшыні аблвыканкама Баляслаў Пірштук, паведамляе БелаПАН.

ІП заявілі, што не могуць працаваць у рамках дзеючага з 1 студзеня ўказу №222 і патрабавалі яго адмяніць. Пірштук сказаў, што з 28 тыс. ІП вобласці ўказ закрануў толькі 6 тыс.

З боку прадпрымальнікаў паступіла прапанова стварыць ініцыятыўную групу па рашэнні іх праблем і Пірштук з гэтым пагадзіўся. Ён прапанаваў дапоўніць спіс групы прадстаўнікамі падатковай, Дзяржстандарту, іншых ведамстваў і затым правесці сустрэчу.

Старшыня грамадскага аб’яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што ў Наваполацку ІП перадалі зварот мясцовым уладам, тыя сказалі, што перададуць у цэнтральныя ўлады аб напружанай сітуацыі на месцах.

Указ прэзідэнта № 222 “Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі» абавязвае ІП рэалізоўваць прадукцыю легпрама, увезеную з краін Мытнага саюза, з суправаджальнымі дакументамі.

в Новополоцке

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі