Праваслаўны святар: само па сабе вадохрышчанскае купанне не наблізіць чалавека да Бога
Без жывой веры ў Хрыста купанні ў палонцы могуць мець толькі эфект загартоўвання, але не болей за тое. Само па сабе купанне 19 студзеня ў халоднай вадзе не здольнае наблізіць чалавека да Бога. Так пракаментаваў Krynica.info вадохрышчанскія купанні настаяцель гродзенскага праваслаўнага кафедральнага Пакроўскага храма протаіерэй Георгій Рой.
“Прыкладна дзве тысячы гадоў назад да Іаана Хрысціцеля на Іярдан таксама прыходзілі натоўпы людзей. Але Іаан, у першую чаргу, патрабаваў пакаяння, змены жыцця і толькі потым здзяйсняў хрышчэнне як знак пачатку новага жыцця чалавека з Богам”, – адзначыў ён.
“Ці ж задумваюцца цяпер тыя тысячы людзей, якія вадохрышчанскай ноччу акунаюцца ў палонцы, аб пакаянні, аб перамене сваіх адносінаў з Богам і людзьмі? Ці гэта проста шуканне нейкага, як зараз кажуць, экстрыму? Гэтыя пытанні застаюцца адкрытымі…” – дадаў святар.
Паводле яго, для чалавека, які сапраўды верыць, акунанне ў палонцы можа мець больш глыбокі сэнс, але перабольшваць гэтае дзеянне ўсё ж не варта. “Справа міласэрнасці, напрыклад, у вачах Нябеснага Айца, несумненна, будзе мець большы сэнс, чым купанне ў халоднай вадзе”, – падкрэсліў протаіярэй.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)