У Слуцкім епархіяльным упраўленні для дзяцей зладзілі елку

OLYMPUS DIGITAL CAMERAУ Слуцкім епархіяльным упраўленні 17 студзеня па блаславенні епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія прайшоў ранішнік “На шляху да Богаяўлення».

Выхаванцы нядзельных школаў Слуцка разам з педагогамі падрыхтавалі святочную праграму. У канферэнц-зале былі выстаўленыя мастацкія працы выхаванцаў нядзельных школаў Слуцка, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Клірык Міхайлаўскага кафедральнага сабора іерэй Іаан Вейга павіншаваў усіх са святам Вадохрышча. Ранішнік скончыўся чаяваннем, за якім дзецям ўручылі салодкія падарункі ад епіскапа Антонія.

У Клецку ў Пакроўскім храме 7 студзеня таксама адбыўся ранішнік, арганізаваны выхаванцамі нядзельнай школы прыходу пад кіраўніцтвам настаяцеля храма іерэя Андрэя Гладкага і рэгента хору Вольгі Гладкай.

Клірык гомельскага храма святога Іаана Кармянскага іерэй Аляксей Рабікаў 17 студзеня разам з выхаванцамі нядзельнай школы прыйшоў з калядным віншаваньнем на чытацкі вечар да чытачоў гарадской бібліятэкі №2.

12 і 14 студзеня ў гомельскай бібліятэцы № 12 для выхаванцаў Дзіцячага дома і навучэнцаў малодшых класаў СШ № 15 прайшлі дзіцячыя ранішнікі « Как у наших у ворот снова Старый Новый год!» з удзелам святара. У рамках тэатралізаваных святаў з дзецьмі пагутарыў настаяцель храма Аляксандра Неўскага протаіерэй Уладзімір Сілянкоў. У фае бібліятэкі была арганізаваная выстава дзіцячай творчасці “Калядная казка», паведамляе eparhiya.by.

У Добрушскай СШ № 5 напярэдадні адбыўся калядны ранішнік для дзяцей, якія наведваюць факультатыў “Асновы праваслаўнай культуры”, на які былі запрошаныя бацькі дзяцей і памочнік благачыннага па рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі протаіерэй Яўген Шупеня.

Дзеці паказалі калядную праграму, з якой выступяць перад дзецьмі з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця з Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

У Верхнядзвінску ў раённым Доме культуры 15 студзеня прайшоў вялікі калядны канцэрт, які суправаджаўся працай у фае выставачных экспазіцыяў творчых працаў і духоўнай літаратуры.

У сельскіх школах у Шайтарава і Прудзінках пад Верхнядзвінскам 14 студзеня прайшлі мерапрыемствы “Калядныя сустрэчы са святаром» з паэтычнымі кампазіцыямі і гутаркай з дабрачынным Верхнядзвінскай акругі протаіерэем Валянцінам Вабішчэвічам, паведамляе eparhia992.by.

Настаяцель храма прапачэснай Еўфрасінні Полацкай у вёсцы Бароўка пад Полацкам іерэй Уладзімір Ляшкевіч 14 студзеня наведаў школу ў вёсцы Барковічы з каляднымі віншаваннямі і падарункамі. 10 студзеня ранішнік для прыхадскіх дзяцей прайшоў у храме ў Бароўцы.

Хрыстаславы з вёскі Дакукава пад Лідай на чале з настаяцелем іерэем Іаанам Пяшко 17 студзеня павіншавалі з Калядамі прыхаджанаў, абыходзячы іх домы, паведамляе lida-eparhia.by.

У Капаткевічах пад Петрыкавым 13 студзеня ў сельскай школе адбылося каляднае прадстаўленне «Добра дарыць падарункі» з удзелам настаяцеля Пакроўскага храма іерэя Сергія Вашкова, паведамляе turov.by.

У Петрыкаве 7 студзеня ў Вазнясенскім храме па заканчэнні Боскай літургіі адбыўся святочны канцэрт «Са светлым святам Раства Хрыстова!». Таксама калядныя ранішнікі прайшлі ў петрыкаўскай гімназіі і Макарыцкім дзіцячым садку, удзел у святах узяў настаяцель храма пратаіерэй Дзмітрый Пасечнік.

У Вербавічах пад Нароўляй і ў вёсцы Чырвоная Слабада Акцябрскага раёна прыхаджане ў Калядны дзень адрадзілі традыцыю вулічнага калядавання. Калядны канцэрт, падрыхтаваны прыхаджанамі, прайшоў таксама ў вёсцы Парэчча – у школе і ў мясцовым Доме творчасці.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі