У Смаргоні дзеці зладзілі «Бітву мікрараёнаў»

битваУ Смаргоні ў каталіцкім салезіянскім араторыі імя святога Яна Боска пачалася моладзевая гульня «Бітва мікрараёнаў».

Мэта гульні – выявіць наймацнейшую, самую творчую, спартыўную і інтэлектуальную моладзевую каманду горада. Праект складаецца з чатырох тураў – прадстаўленне камандаў, інтэлектуальны, спартыўны і творчы туры, – па выніках якіх будзе вызначаная каманда-пераможца, паведамляе sdb.by.

Першаму туру папярэднічала Святая Імша, падчас якой а. Павел Шчарбіцкі SDB падкрэсліў, як важна маладому чалавеку ў сённяшнім свеце навучыцца змагацца са злом і перамагаць яго канкрэтнымі добрымі ўчынкамі, і як неабходныя ўзаемная дапамога і адзінства ў такой барацьбе.

Удзел у гульні ўзялі тры каманды – «СНГ», «Аліўе» і SWEG. У журы ўвайшлі не толькі прадстаўнікі Каталіцкай Царквы, але і супрацоўнікі мясцовага тэлебачання і прадстаўнікі Смаргонскага райвыканкама.

Пераможцай у перўым туры – прадстаўленне камандаў – стала каманда SWEG з мікрараёна “Усходні”.

Наступны, інтэлектуальны, тур адбудзецца 27 лютага і будзе прысвечаны тэме «Мая Беларусь».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі