У Ваўкавыску і Горках прайшлі святочныя Літургіі для зняволеных

<img class=”aligncenter size-full wp-image-185267″ src=”https://krynica.info/wp-content/uploads/2016/01/тюрьма-1.jpg” alt=”тюрьма” width=”600″ height=”450″ />У Ваўкавыску 15 студзеня ў папраўчай калоніі №11 адбылася святочная Боская літургія, якую ўзначаліў настаяцель храма Уздвіжання Святога Крыжа ў вёсцы Калантаі пратаіерэй Аляксандр Вячорка.

На богаслужбу прыйшлі каля 30 зняволеных, частка якіх паспавядалася і прычасцілася, паведамляе orthos.org.

Благачынны цэркваў Гарэцкай акругі Магілёўскай епархіі іерэй Сергій Мосур 14 студзеня наведаў папраўчую калонію № 16 у Горках. Святар адслужыў набажэнства у малітоўным пакоі калоніі, а затым правёў у клубе калоніі гутарку для жадаючых, паведамляе mogeparhia.by.

У Мазыры святар благаславіў навабранцаў

У Мазыры 12 студзеня ў Палацы Культуры “Будаўнік” з нагоды пачатку навучальнага года ў асобнай роце ППС в/ч 5525 унутраных войскаў МУС прайшла сустрэча навабранцаў з клірыкам кафедральнага Міхайлаўскага сабора іерэем Сергіем Капітанам, які звярнуўся да юнакоў з павучальным словам і павіншаваў з Раством, паведамляе turov.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі