Забіты ў Буркіна-Фасо місіянер пастаянна займаўся дабрачыннасцю
Майк Рыдэрынг, місіянер з ЗША і дырэктар прытулку для сірот, быў адным з некалькіх дзясяткаў людзей, якія загінулі пры нападзе баевікоў арганізацыі, звязанай з Аль-Каідай, на кавярню ў Уагадугу, сталіцы Буркіна-Фасо.
Як распавёў калега загінулага Брэнт Брукс, пастар Рыдэрынг пастаянна займаўся дабрачыннасцю, напрыклад раздаваў прадукты харчавання ўдовам, кіраваў прытулкам для сірот і сам ўдачарыў адно дзіця.
Майк Рыдэрынг жыў у Буркіна-Фасо са сваёй жонкай Эмі і прыёмнай дачкой з 2011 года. У яго таксама ёсць дзве біялагічныя дачкі, якія жывуць у Амерыцы.
У «Ailes de Refuge» (фр. «Крылы прытулку») прытулку, якім кіраваў Майк, пастаянна пражывала 25 дзяцей і сотням дзяцей прадастаўлялася дапамога. Перад тым, як перабрацца з Фларыды ў Буркіна-Фасо, пара Рыдэрынгаў прадала ўсю сваю маёмасць.
У выніку тэракту загінула 28 чалавек і 126 былі ўзятыя ў закладнікі. Пазней усе закладнікі былі вызваленыя, а чацвёра баевікоў-джыхадзістаў – забітыя.
Па матэрыялах Fox News.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Ізраілі знайшлі надпіс пра Хрыста, якому каля 1500 гадоў 23.01.2021 14:34
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)