Баевікі ІДІЛ знішчылі найстаражытнейшы манастыр Ірака
Здымкі са спадарожнікаў пацвердзілі тое, чаго асцерагаліся царкоўныя іерархі і абаронцы помнікаў даўніны на Блізкім Усходзе: манастыр Святога Іллі, найстаражытнейшы манастыр Ірака, гісторыя якога налічвае 1400 гадоў, быў ператвораны баевікамі ІДІЛ у кучу абломкаў.
Манастыр, размешчаны каля Масула, налічваў 26 пакояў, уключаючы капліцу і санктуарый. Па сцвярджэнні аналітыкаў, манастыр быў разбураны ў прамежак паміж жніўнем і вераснем 2014 года. Для зносу выкарыстоўваліся бульдозеры і, хутчэй за ўсё, выбухоўка.
«Гісторыю хрысціян Масула па-варварску знішчаюць. Нас спрабуюць выгнаць з Ірака, знішчыць і выкараніць нашу прысутнасць на гэтай зямлі», – пракаментаваў здымкі каталіцкі святар Пол Табіт Хабіб, які пражывае ў горадзе Арбіл ў Іраку.
Пабудаваны ў 590 годзе манастыр ужо быў сведкам ганенняў. Так, у 1743 годзе 150 манахаў, якія адмовіліся прыняць іслам, былі пакараныя па загадзе персідскага генерала. У 2003 годзе дах манастыра быў праламаны вежай ад танка, іракская армія скідала там адходы, а амерыканскія дэсантнікі, першапачаткова не распазнаўшы каштоўнасць пабудовы, нанеслі на яе сцены свой дэвіз фарбай.
Манастыр Святога Іллі ўвайшоў у спіс ужо больш чым ста разрабаваных і знішчаных помнікаў гісторыі, шматлікіх мячэцяў, магільняў, свяцілішчаў і цэркваў. Старажытныя манументы Ніневіі, Пальміры і Хатры ляжаць у руінах. Музеі і бібліятэкі разрабаваны, кнігі спалены, творы мастацтва знішчаюцца або прадаюцца на чорным рынку.
Па матэрыялах Fox News
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)