Беларускі праваслаўны святар раіць не дражніць “рускага мядзведзя” і называе Абаму дурнем
Праваслаўны святар, настаяцель Петрапаўлаўскага храма ў вёсцы Вялікія Жухавічы пад Карэлічамі іерэй Віктар Рыбій на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “У кантакце” называе сябе рускім, еўрапейцаў – “підарасамі”, а амерыканскага прэзідэнта Абаму – “дурнем”.
Тлумачачы, ці суадносіцца такая лексіка ў публічных выказвання са святарскай этыкай, а. Віктар кажа: «Краіна свабодная ў нас, кожны мае права выказаць свае погляды, да таго ж, я не пісаў ад сябе, я проста ўбачыў такое меркаванне і з ім пагадзіўся», паведамляе “Наша Ніва”.
У якасці аргументаў такой рэакцыі на публічныя сусветныя падзеі святар прыводзіць гей-парады, якія практыкуюцца ў Еўропе.
Тлумачачы, чаму ён размясціў на сваёй старонцы блюзнерскі малюнак, дзе персанаж мультфільма Паштальён Печкін прывозіць на Заходнюю Украіну «Груз 200» і кажа, што “не аддасць труны, бо іх няма», святар кажа, што не бачыць тут нічога абразлівага. «Гэта не глумленне зусім, я сам з Данбаса. Я ведаю факты, калі чалавек гіне, а Нацгвардыя спальвае яго ў крэматорыі, каб не аддаваць труп сваякам і не плаціць дапамогі. Хіба вось гэта не глум? Нават чачэнцы аддавалі целы за выкуп, а гэтыя не аддаюць, сваіх знішчаюць», – перакананы святар.
«Укры бамбяць гарады, людзі, кладучыся спаць, не ведаюць, ці прачнуцца заўтра. Скажыце, ці нармальна, што укра-хунта робіць кумірам для моладзі Сцяпана Бандэру, які лізаў Гітлеру боты? На Заходняй Украіне моладзь вітаецца, выкідваючы наперад руку пад «Зіг Хайль». Я не жадаю нікому перажыць тое, што перажылі мае бацькі на Данбасе, калі яны 7 месяцаў сядзелі ў падвале, калі іх бамбілі ўкры», – абураецца “рускі” святар.
На пытанне, ці бачыў ён асабіста, як украінская моладзь вітаецца, выкідваючы «Зіг-Хайль», святар запэўніў, што «бачыў сам, на відэа».
Айцец Віктар кажа, што не бачыць розніцы паміж рускімі і беларусамі і, калі б зайшла гаворка пра аб’яднанне, «дык ён толькі за».
Патлумачыў святар таксама, чаму называе Абаму “дурнем”: “А чаму ён Расію трымае за дурняў? Пуціна? Я вось што скажу, Расію не трэба дражніць, бо калі рускі мядзведзь прачнецца, то месца будзе мала ўсім».
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)