Лютэранскі пастар Татарнікаў: Чым мацнейшымі будуць сумесныя галасы хрысціянаў – тым хутчэй іх пачуюць
Разважаючы над сэнсам малітоўнага Тыдня аб еднасці хрысціянаў, які з 18 па 25 студзеня перажывае Каталіцкая Царква, пастар Евангельска-лютэранскай Царквы Уладзімір Татарнікаў, які ўзначальвае гродзенскую супольнасць святога Іаана, кажа што ў ХХІ стагоддзі сумесная малітва робіцца надзвычай актуальнай.
Нагадаўшы, што некалі было немагчыма ўявіць, што хрысціяне розных канфесіяў будуць маліцца разам адзін з адным, пастар Татарнікаў вельмі ўхвальна ставіцца да ініцыятывы малітоўнага Тыдня, які праходзіць у 49 раз. Вялікі плён пастар бачыць у тым, што «прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесіяў збіраюцца разам, каб яшчэ раз паразважаць над чарговым дэвізам ці вершамі са Святога Пісання і разам памаліцца», паведамляе catholic.by.
Зразумець той факт, “што ў нас больш таго, што нас аб’ядноўвае, чым таго, што падзяляе нас”, на думку пастара Татарнікава, дапамагае свецкі асяродак, у т.л. сям’я, якая часта з’яўляецца міжканфесійнай.
“Секулярызацыя ўскладняе тлумачэнне таго, што азначае вера. Многія людзі ў Еўропе і ва ўсім свеце адвярнуліся ад Царквы. Назіраецца значная страта веры і традыцыяў. У многіх людзей больш няма ніякай сувязі з рэлігіяй”, – кажа пастар, падкрэсліваючы, што сёння вельмі патрэбны сумесны, адзіны голас хрысціянскай Царквы.
“У сумеснай малітве мы таксама можам вучыцца адзін у аднаго”, – кажа пастар Татарнікаў, тлумачачы, што “у секулярызаваным свецкім грамадстве сумеснае сведчанне веры з боку хрысціянаў мае большую вагу. Чым мацней будуць нашы сумесныя выступленні, тым хутчэй нас пачуюць».
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)