Мінскія братчыкі прывезлі сіротам спектакль па Дыкенсу

диккенсЧальцы праваслаўнага моладзевага братцтва святапакутніка Уладзіміра Хіраскі, што дзейнічае пры мінскім прыходзе абраза Божай Маці “Усіх Тужлівых Радасць”, 17 студзеня прыехалі са сваёй новай пастаноўкай па творы Чарльза Дзікенса ў Чэхаўшчыну, дзе знаходзіцца дзіцячы дапаможны школа-інтэрнат.

Звяртаючыся да дзяцей з аповедам пра Раство, кіраўнік кіраўнік брацтва Павел Вабішчэвіч папярэдзіў, што слухаць трэба ўважліва, – напрыканцы слухачоў чакала віктарына з падарункамі па пачутым аповедзе, паведамляе sobor.by.

Пасля абеду братчыкі арганізавалі гульні і спаборніцтвы ў двары – бег навыперадкі на адной лыжы, перацягванне адзін аднаго на веніку.

Пасля салодкага стала адбыліся танцы, падчас якія братчыкі вучылі дзяцей армянскіі і грэцкім танцам, а напрыканцы з’явіўся Дзед Мароз з падарункамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі