Памерла яшчэ адна ахвяра тэракту ў Буркіна-Фасо – вядомы фатограф
У сталіцы Буркіна-Фасо ў адной з бальніц 18 студзеня памерла яшчэ адна ахвяра нападу баевікоў на гатэль “Splendid” у сталіцы краіны Уагадугу – вядомая франка-мараканская жанчына-фатограф Лэйла Алаўі.
15 студзеня Лэйла Алаўі атрымала два кулявых раненні падчас нападу баевікоў на папулярнае сярод замежнікаў кафэ “Капучына”, якое размешчана побач з гатэлем Splendid, паведамляе ru.euronews.com.
Клеман Джыгуэндэ, адзін з тых, хто выжыў кафэ “Капучына”, распавядае пра перажытае: “Мы знаходзіліся ў бары. Тэрарысты туды вярнуліся, каб дабіць параненых. Затым яны падпалілі кафэ. Мне ўдалося выбрацца. Да выхаду я поўз па трупах”.
Адказнасць за тэракты ва Уагадугу ўзяла на сябе дзеючая ў рэгіёне Сахеля і Сахары тэрарыстычная арганізацыя “Аль-Каіда ў краінах ісламскага Магрыба”. Напады забралі жыцці 30 чалавек.
Прэзідэнт краіны Рок Марк Крысціян Каборэ распарадзіўся ўзмацніць меры бяспекі. Пад асаблівы кантроль узятыя стратэгічныя аб’екты і гатэлі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Мітрапаліт Веніямін сустрэўся з аўтарамі помніка мітрапаліту Філарэту 17.08.2022 14:54
- «Адрозненні проста велізарныя». Кардынал Кох пра адносіны з Маскоўскім Патрыярхатам 17.08.2022 10:52
- Архіепіскап Гурый атрымаў знак «За заслугі» 17.08.2022 10:16
- З Жыровічаў у Мінск 19 жніўня выйдзе 8-дзённы крыжовы ход 16.08.2022 14:27
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)