У Белаазёрску святары і братчыкі арганізавалі вечар памяці паэткі Ніны Мацяш

нина матяшУ Белаазёрску ў нядзельнай школе пры праваслаўным Серафімаўскі храме 17 студзеня прайшоў вечар паэзіі, прысвечаны памяці беларускай паэткі Ніны Мацяш, якая жыла ў Белаазёрску.

Арганізатарамі вечара сталі маладыя людзі з белаазёрскага брацтва Георгія Пераможцы і пружанскага – Іаана Кранштацкага, паведамляе ekklisia.by.

Пасля набажэнства ў Серафімаўскі храме, які ўзначаліў іерэй Аляксандр Мамановіч у саслужэнні клірыкаў храма, у класе нядзельнай школы ўдзельнікі вечара чыталі вершы Ніны Мацяш, а потым гасцям з Пружанаў паказалі музей паэткі.

У Бабруйску на семінар аб духоўным выхаванні сабраліся настаўнікі спеваў

У Бабруйску ў Духоўна-асветніцкім цэнтры пры Георгіеўскім храме 18 студзеня прайшоў метадычны семінар для настаўнікаў музыкі і спеваў гарадскіх школаў. Тэмай гутаркі сталі шляху фарміравання духоўнасці дзяцей праз музыку на ўроках і ў фармаце пазакласных мерапрыемстваў. Асаблівую ўвагу настаўнікі надалі магчымасці далучэнню дзяцей да літургічных спеваў.

Настаўнікі Ірына Скорык і Юлія Славянская праспявалі для калегаў некалькі сваіх песень, а таксама песень барда іераманаха Рамана, паведамляе bobruisk.hram.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі